Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4 человека

"За безопасность вместе"

Дата: 4 апреля 2019 в 09:06
327 просмотров

Пачынаецца  пажарна-прафілактычная акцыя ў жыллі грамадзян

У перыяд з 2 да 19 красавіка ў раёне пройдзе міжведамасная рэспубліканская акцыя “За бяспеку разам!”. Штодня рэйдавыя групы будуць правяраць домаўладанні грамадзян і расказваюць ім, як не патрапіць у спіс пагарэльцаў.  У складзе груп - ратавальнікі,  міліцыя, работнікі адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання, энерганадзору, бальніцы, газавай гаспадаркі. Пад увагай – шматдзетныя і нядобранадзейныя сем’і, інваліды, адзінокія састарэлыя людзі і тыя, хто злоўжывае спіртным. Менавіта ў дамах названых  катэгорый грамадзян найчасцей адбываюцца пажары.

Каб упэўніцца, ці бяспечна жыць у вашым доме, звярніцеся ў Чавускi раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па адрасе г. Чавусы, зав.Першамайскi, 10, ці патэлефануйце па нумары 2-18-01. Ратавальнікі правераць ваш дом і дадуць адпаведныя рэкамендацыі. Паслуга бясплатная.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.